«FLIXA» кампактная і не патрабуе выкарыстання гульнявога поля ды фішак. У яе можна гуляць не толькі дома або ў канторы, але і на прыродзе, у транспарце падчас падарожжаў, імпрэз, у кавярні. Для гульні кожнаму з гульцоў трэба ўсяго толькі ўмець чытаць, пісаць і лічыць.
Асноўная мэта гульні: памножыць свой стартавы капітал і зарабіць больш за іншых гульцоў за пяць гульнявых гадоў з дапамогай гандлю на біржы, стварэння бізнэсу або працы на рынку нерухомасці.
Гульня мае 4 тыпы беспрыбытковых «дробязных» акцый — B1, B2, B3, B4 і аблігацыі EU, якія прыносяць невялікі прыбытак. Рынак нерухомасці прадстаўлены шасцю тыпамі актываў: ад зямельных дзялянак да гандлёвых цэнтраў. Цэны гэтых актываў безупынна змяняюцца ў гульні па меры адгортвання гульнявых картак на стале, што дазваляе зарабляць не толькі на рэнтнай плаце, але і на розніцы ў рынкавым кошце. У гульні ёсць магчымасць стварыць і развіць свой бізнэс ад аднаго кіёска да цэлай сеткі і прадаць яго бізнэс-анёлу.
Гульня доўжыцца ад 3 да 10 гульнявых гадоў. Адзін гульнявы год — гэта адна выкладка гульнявых картак на стол. Пасля таго, як карткі адгортваюцца, год заканчваецца. У канцы года гульцы падлічваюць прыбытак ад актываў і павялічваюць капітал.
Перамагае той, хто сфармаваў максімальны капітал.